thumb|upright=1.2|Залатая зала Музычнага таварыства, дзе праходзяць канцэрты Навагодні канцэрт Венскага філарманічнага аркестра () — традыцыйны штогадовы канцэрт Венскага філарманічнага аркестра 1 студзеня ў сталіцы Аўстрыі Вене.

Рэпертуар канцэрту складае, за рэдкімі выключэннямі, аўстрыйская лёгкая музыка канца XVIII — канца XIX стагоддзяў: венскія вальсы, полькі, мазуркі, маршы сямейства Штраусаў (Іаган Штраус (бацька), Іаган Штраус (сын), Іозеф Штраус, Эдуард Штраус), а таксама Моцарта, Шуберта, Іозефа Ланера, Іозефа Хельмесбергера, Ота Мікалаі, Эміля фон Рэзнічэка, Франца фон Зупэ і інш.

У канцэрце выконваецца звычайна 12 твораў з перапынкам пасля шостага нумара.

За асноўнай часткай вынікаюць тры нумары на біс: хуткая полька, затым вальс Штрауса-сына «На цудоўным блакітным Дунаі» і, нарэшце, «Марш Радэцкага» Штрауса-бацькі, пры выкананні якога публіка па традыцыі апладысментамі адбівае такт, а дырыжор паварочваецца да яе тварам і дырыжуе гэтымі апладысментамі. Агульная працягласць канцэрту каля дзвюх з паловай гадзін.

Навагодні канцэрт быў упершыню праведзены на новы 1940 год (не 1 студзеня, як усе наступныя гады, а 31 снежня).

На працягу 40 гадоў канцэртамі кіравалі аўстрыйскія дырыжоры, у тым ліку ў 1955—1979 гг. — канцэртмайстар Венскага філарманічнага аркестра Вілі Боскаўскі.

З 1987 г. кожны год для правядзення канцэрту запрашаецца хтосьці з найбольш вядомых дырыжораў свету.

Аўдыторыя тэлегледачоў канцэрту па ўсім свеце склала, па ацэначных даных 2010 г., 50 мільёнаў чалавек з 72 краін. У гэту колькасць уваходзяць як еўрапейскія гледачы, якія атрымліваюць трансляцыю па каналах Еўрабачання, так і гледачы іншых кантынентаўThe Independent. Vienna New Year concert reaches record 72 countries.

Кветкі для ўпрыгожвання Вялікай канцэртнай залы Венскага музычнага таварыства () — штогадовы дарунак італьянскага горада Сан-Рэма.

Дырыжоры канцэрту Клеменс Краус — 1939, 1941—1945, 1948—1954 Іозеф Крыпс — 1946—1947 Вілі Боскаўскі — 1955—1979 Лорын Маазель — 1980—1986, 1994, 1996, 1999, 2005 Герберт фон Караян — 1987 Клаўдзіа Абада — 1988, 1991 Карлас Клайбер — 1989, 1992 Зубін Мета — 1990, 1995, 1998, 2007 Рыкарда Муці — 1993, 1997, 2000, 2004 Нікалаус Арнанкур — 2001, 2003 Сэйдзі Адзава — 2002 Марыс Янсанс — 2006, 2012 Жорж Прэтр — 2008, 2010 Даніэль Барэнбойм — 2009, плануецца ў 2014 Франц Вельзер-Мёст — 2011, 2013

Спасылкі Афіцыйны сайт Венскага філарманічнага аркестра Венскае музычнае таварыства

Катэгорыя:Культура Вены Катэгорыя:Музыка Аўстрыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1939 годзе