П'етра Веры (, Мілан - ) — італьянскі асветнік, філосаф, эканаміст, юрыст.

Быў звязаны з французскімі энцыклапедыстамі.

Займаючы адміністрацыйныя пасады, садзейнічаў правядзенню ў Ламбардыі ў 1760-80-х гг. мытных і фінансавых рэформаў. Быў віцэ-прэзідэнтам падліковай палаты, затым дзяржаўным дарадцам і старшынёй Міланскага патрыятычнага таварыства заахвочвання земляробства, рамёстваў і мануфактур. У 1786 годзе, з-за пераўтварэння Міланскага герцагства, пазбавіўся ўсіх пасад у аўстрыйскай адміністрацыі. Праз дзевяць гадоў, у занятым французамі Мілане быў прызначаны членам гарадскога праўлення.

Памёр у гарадской ратушы ў 1797 годзе.

Працы

Meditazioni sulla economia politica, Gen., 1771; Varii opuscoli di economia publica, у кн.: Scrittori classici italiani di economia politica. Parte moderna, t. 16, ed. P. Custodi, Mil., 1804; Storia di Milano, v. 1-4, Mil., 1830.