Вестэрвальд () — паўднёва-ўсходняя частка Рэйнскіх Сланцавых гор, паміж ракой Рэйн і яго правымі прытокамі Лан і Зіг. Даўжыня каля 80 км. Вышыня да 657 м. Уяўляе сабой платопадобнае нізкагор’е, складзенае палеазойскімі гліністымі сланцамі і пясчанікамі, перакрытымі ў цэнтральных раёнах вулканічнымі пародамі. Вільготны прахалодны клімат. Ападкаў 700—1000 мм у год. Тарфянікі (лясы амаль цалкам высечаны). Радовішча бурага вугалю, жалезнай руды, вогнетрывалай гліны.
Катэгорыя:Горы Германіі