Федэрацыя Вест-Індыі (, або ) — аб'яднанне брытанскіх астраўных уладанняў у Карыбскім моры. Існавала з 3 студзеня 1958 па 31 мая 1962. Заяўленай мэтай стварэння федэрацыі было фармаванне палітычнай супольнасці, якая магла б атрымаць незалежнасць ад Вялікабрытаніі як адзінае цэлае. Аднак, перш чым гэта адбылося, федэрацыя распалася ў сувязі з нарастаючым ўнутранымі канфліктамі паміж членамі Федэрацыі.
Сталіца Порт-оф-Спейн. Кіраўнік федэрацыі - каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернатарам.
Гэтую пасаду ад утварэння да роспуску займаў Патрык Джордж Томас Б'юк-Хэпберн, барон Хэйлес. Генерал-губернатар прызначаў прэм'ер-міністра. Ім быў Грантлі Херберт Адамс (ад Лейбарысцкай партыі).
Катэгорыя:Былыя калоніі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Краіны Карыбскага басейна Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Амерыкі