Эдуард Аляксандравіч Пятровіч (нар., Жодзіна) — беларускі вучоны-эканаміст, аграрнік, кандыдат сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР.
Біяграфія У 1961 г. скончыў агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1961 г. працаваў глебазнаўцам, загадчыкам аддзела угнаенняў, Магілёўскай абласной станцыі хімізацыі (1961—1976 гг.). У 1973 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «аграхімія» на тэму «Уплыў фосфарных і калійных угнаенняў на ўраджай бульбы ў сувязі з аграхімічныя ўласцівасцямі дзярнова-падзолістых глеб Магілёўскай вобласці». З 1976 па 1986 Э. А. Пятровіч працаваў у партыйных і савецкіх органах: намеснікам загадчыка сельгасаддзела Магілёўскага абкама КПБ (1976—1978 г.), старшынёй Крычаўскага райвыканкама (1978—1979), першым сакратаром Кіраўскага райкама КПБ (1979 г. — 1980 года г.), загадчыкам сельгасаддзела Магілёўскага абкама КПБ (1980 г — 1982 г.). У 1982 г. накіраваны на вучобу ў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (г. Масква), якую скончыў з адзнакай ў 1984 г. па спецыяльнасці «эканоміка, арганізацыя кіравання і планавання народнай гаспадаркі». У 1983 адкліканы з АОН і прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама — старшыні абласнога аграпрамысловага камітэта. З 1986 года па 1993 Э. А. Пятровіч працаваў загадчыкам кафедры арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці БСГА. Чытаў студэнтам эканамічнага факультэта поўны лекцыйны курс «Арганізацыя вытворчасці ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах» і «Асновы прадпрымальніцтва», кіраваў навуковымі даследаваннямі па механізме рэфармавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у рынкавыя формы гаспадарання. Вынікі даследаванняў ўкаранёны ў шэрагу гаспадарак рэспублікі, выдадзены рэкамендацыі па стварэнні гаспадарчых структур рынкавага тыпу. У 1989 г. атрымаў вучонае званне дацэнта. З 1993 па 1999 года працаваў прарэктарам БСГА па навуковай рабоце, а са 1999 г. — прарэктарам па павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў. Зараз прафесар кафедры аграбізнесу. У 2001 г Э. А. Пятровічу прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «эканоміка». Пад кіраўніцтвам Э. А. Пятровіча абаронены 2 кандыдацкія дысертацыі. Ён з’яўляецца аўтарам і сааўтарам больш 200 навуковых публікацый, у тым ліку падручнікаў па арганізацыі вытворчасці ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах, 7 вучэбных дапаможнікаў, 4 манаграфій, 12 рэкамендацый, 38 прац апублікавана ў краінах далёкага замежжа.
Прызнанне Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР адзінаццатага склікання. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1990 г.).
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1982). Двума ордэнамі «Знак Пашаны» (1973 і 1978). Медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна». Знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь». Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995). Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1999). Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Камітэта па зямельных рэсурсах і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага аблвыканкама, райвыканкамаў.
Бібліяграфія Петрович Э. А. Действие различных форм фосфорных удобрений на урожай картофеля // Химия в сельском хозяйстве.- 1969. — № 4. — С.65-69. Памятка полевода. Рекомендации по применению удобрений /Редкозубов К. И., Петрович Э. А., Давыдов А. П. — Могилев, облтипогр., 1972.- 40 с. Кулаковская Т. Н., Петрович Э. А. Зависимость урожая картофеля от агрохимических свойств дерново-подзолистых почв Могилевской области // Почвенные исследования и применение удобрений. сб.н.тр. БелНИИПА, вып.6. Минск «Ураджай» 1975. — с.19-25 . Арендные отношения в подразделениях животноводства: Учебное пособие для с.х. вузов / В. А. Попков, Э. А. Петрович, А. М. Каган и др.; Минск «Ураджай», 1992.-224 с. Арендные отношения в подразделениях растениеводства: Учебное пособие для с.х. вузов / В. А. Попков, Э. А. Петрович, М. З. Фрейдин и др.; Минск «Ураджай», 1993.-245 с. Организация производства на сельскохозяйственных предприятиях: Учебник для с.х. высших учебных заведений /И. Ш. Горфинкель, Н. М. Тищенко, Э. А. Петрович и др. Минск «Ураджай», 1997.-396 с. Рынок продовольствия и проблемы продовольственной безопасности Республики Беларусь. Монография. Горки: БГСХА, 1998. — 75 с. Организационно-экономические отношения в агропромышленном комплексе переходного периода. Монография /под общ.ред. Л. М. Симонова, Я. И. Евлоева, Э. А. Петровича, В. С. Обуховича, Смоленск-Горки. 1998. — 247 с. Сельскохозяйственное производство Республики Беларусь в условиях рыночных отношений: учебное пособие В. А. Попков, Э. А. Петрович, М. Н. Буян и др. Минск: УМЦ Минсельхозпрода, 1999. — 174 с. Петрович Э. А. Интенсификация как стабилизирующий фактор развития сельского хозяйства. Экономические проблемы агропромышленного комплекса в условиях реформирования; международн.сб.науч. трудов Москва-Смоленск- Горки — Щецин, 1998. — С.89-95. Петрович Э. А., Титарева Т. Э. Некоторые проблемы кадрового обеспечения белорусского села в условиях становления рынка // АПК и аграрная политика в России и странах Восточной Европы на рубеже ХХI века. Формирование кадрового потенциала АПК. С.-Петербург, АМА НЗ РФ, 2000. — С.169-174. Цыганов А. Р., Петрович Э. А. Инновационный путь развития аграрного образования / Белор.с.хозяйство 2004, № 6.- С. 39-40. Петрович Э. А., Цыганов А. Р. Последипломное образование как фактор устойчивого сельского развития // Стратегические приоритеты развития последипломного образования — Гродно, 2005. — С. 273—282. (Сб. науч. тр./ ГрГУ). Petrovich Е., Tsyganov А., Freidin М., Titareva T. Динамика уровня жизни и распределения доходов населения Республики Беларусь // Problems of enterprise development in rural areas small cities in aspect of sustainable development : Materialy miedzynarodowej konferencij naukowej, Szczecin, czerwieca 2004 r. / Akademia rolnicza w Szczecinie, Bialazuska akademia rolnicza w Gorkach.- Szczecin: AR w Szczecinie, 2004. — T. I. — S. 309—317. Tsyganov A.R., Petrovich E.A., Zhursky I.M., Fedorenchik A. Human Capital as factor of national strategy of sustainable development and its integration in the world community // Problemy rolnictwa światowego. Tom XII. Aktualne tendencje w miedznarodowych stosunkach gospodarczych w rolnictwie i gospodarce żywnościowej / Wydawnictwo SGGW, Warszawa, 2004. — S. 97-106. Шелюто М., Шлапунов В., Петрович Э. Технологии и эфективность производства кормов / Пособие. — Мн.: ГУ Учебно-методический центр Минсельхозпрода, 2005. — 397 с.
Літаратура Петрович Эдуард Александрович //Белорусская государственная сельскохозяйственная академия. История в биографиях ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук. 165 лет. (1840—2005). Соавт. А. Р. Цыганов, Могилев: обл.типография им. С.Соболя, 2005. С.25-26. Летопись Белорусской государственной сельскохозяйственной академии (1840—2010), 5-е изд., испр. и доп. Авт.-сост. Соавт. А. А. Герасимович,В. М. Лившиц.- Горки: ред.- изд. отдел УО «БГСХА», 2010. С.66. ISBN 985-467-295-3 Эдуард Александрович Петрович (к 80-летию со дня рождения) / А. С. Чечеткин [и др.] // Вестн. БГСХА : науч.-метод. журн. – 2019. – № 1. – С. 167-170.http://elib.baa.by/jspui/handle/123456789/1363
Спасылкі Э. А. Петрович на сайте Белорусского экономического портала. Галерея экономистов (Учёные-экономисты Беларуси)
Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Старшыні Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта