Бабок, бабок трохлістыНазва згодна з , бабоўнік, трыфоль, трыліснік (Menyanthes) — род кветкавых раслін сямейства . Уключае адзін від — бабок трохлісты (Menyanthes trifoliata L.).

Апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—35 см з тоўстым, доўгім, паўзучым карэнішчам. Лісце трайчастае, суцэпьнакрайняе, чаргаванае, прыкаранёвае, на доўгіх чаранках. Кветаноснае сцябло бязлістае, бакавое. Кветкі двухполыя, бледна-ружовыя або белыя, духмяныя, з нектарнікамі, у густых прамастойных гронках. Плод — акруглая каробачка.

Пашырэнне

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на нізінных і сфагнавых балотах, па забалочаных берагах рэк, азёр, канаў, утварае зараснікі.

Выкарыстанне Лекавая (жаўцягонны сродак і ўзбуджальнік апетыту), фарбавальная, меданосная і дэкаратыўная расліна, мае гліказіды меніянцін, меліянцін, алкалоід генцыянін, вітамін С, дубільныя рэчывы і інш.

Зноскі

Літаратура Бабок //  — С. 183. — С. 203.

Спасылкі

Катэгорыя:Бабковыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Травы