Ручайнікі, шыцікі, валасакрылыя (Trichoptera) — атрад насякомых.
Апісанне Даўжыня да 3 см. Цела бурае ці шэрае. Дзве пары перапончатых крылаў укрыты валаскамі. Дарослыя не кормяцца.
Лічынкі (ротавы апарат грызучы) кормяцца рэшткамі раслін, ёсць драпежнікі; маюць тры пары ног. У большасці відаў растуць і развіваюцца ў трубках-чахольчыках («хатках») з пясчынак, ракавінак, частак раслін, склееных павуціннем, што выдзяляецца спецыяльнымі залозамі. Дыхаюць паверхняй цела і трахейнымі шчэлепамі. Рухаюцца разам з «хаткай». Кукалкі таксама рухомыя.
Пашырэнне
Пашыраны паўсюдна. Дарослыя жывуць на сушы каля вады, лічынкі і кукалкі — пераважна ў вадзе. Водныя лічынкі — індыкатары добрай якасці вады і высокай прадукцыйнасці вадаёма. На Беларусі найбольш трапляюцца , і іншыя віды з родаў , , і інш.; водныя лічынкі ручайнікаў называюцца шыцікамі.
Падзяляецца на 3 падатрады, да 45 сямействаў, больш за 10 тысяч відаў.
Лічынкі і кукалкі — корм для рыб.
Літаратура
Катэгорыя:Атрады насякомых