Вадазбо́р, вадазборны басейн, вадазборная плошча — тэрыторыя, з якой у раку ці яе сістэму, або ў возера сцякаюць паверхневыя і падземныя воды. Абмежаваны водападзеламі.

Гідралагічнае значэнне вадазбору ў ператварэнні атмасферных ападкаў у сцёк.

Гідраграфічныя паказчыкі: плошча, даўжыня, сярэдняя і найбольшая шырыня, вышыня над узроўнем мора, форма, сярэдні нахіл, каэфіцыент асіметрыі. Геаграфічныя паказчыкі: геаграфічнае становішча, лясістасць, азёрнасць, густата рачной сеткі, разаранасць, урбанізацыя і інш.

Найважнейшая характарыстыка вадазбору — яго плошча.

З рэк Зямлі найбольшыя вадазборы ў Амазонкі (каля 7200 тыс. км²), Конга (каля 3700 тыс. км²), Місісіпі (каля 3200 тыс. км²).

З рэк Беларусі найбольшыя вадазборы ў Дняпра з Прыпяццю (118 тыс. км²), Нёмана (б.з. 44 тыс. км²), Заходняй Дзвіны (б.з. 32 тыс. км²).

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Гідраграфія Катэгорыя:Геаграфічная тэрміналогія