Веерніцы (Alucitidae) — сямейства матылёў.
Біялагічнае апісанне
Начныя матылі, крылы ў размаху 12—36 мм, веерападобныя (адсюль назва), кожнае расшчэплена на 6 вузкіх лопасцяў. Хабаток добра развіты. Акукліванне ў кокане на глебе або ў месцах жыўлення. Вусені некаторых відаў развіваюцца на бружмелі, скабіёзе і пашкоджваюць маладыя парасткі.
Роды
Пашырэнне
Каля 200 відаў. Пашыраны па ўсіх кантынентах, найбольш у тропіках. Вусені кормяцца ўнутры маладых парасткаў дрэвавых і травяністых раслін. У Беларусі трапляецца .
Літаратура