Рудаве́ц — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дружнянка (выцякае з возера), за 16 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Браслаў.
Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 0,82 км, найбольшая шырыня 0,44 км, даўжыня берагавой лініі 2,04 км. Найбольшая глыбіня 1,6 м, сярэдняя 1 м. Плошча вадазбору 4,3 км². Аб’ём вады ў возеры 0,28 млн м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—4 да 5—9 метраў. Берагі сплавінныя, вышынёй 0,3—0,4 м. Вакол возера пераўвільготненая пойма шырынёй 100—150 м. Дно возера выслана сапрапелем. Зарастае слаба. Растуць трыснёг, хвошч, рдзест плывучы, шышняк. Возера дыстрафіруючае, слабапраточнае. У Рудавец упадаюць ручаі, выцякае рака Дружнянка.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі