Хорн (), таксама архіпелаг Футуна () — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Уоліс і Футуна. Агульная плошча — 94,3 км². Насельніцтва (2008 г.) — 4238 чал.
Архіпелаг складаецца з двух вулканічных астравоў Футуна і Алофі. На падводных схілах вулкана сустракаюцца магнітныя анамаліі. Найвышэйшы пункт вострава Футуна — гара Пуке (524 м), вострава Алофі — гара Калафау (417 м). Частку ўзбярэжжа атачае каралавы рыф. Дзякуючы трапічнаму вільготнаму клімату на астравах ёсць невялікія рэкі. Астравы знаходзяцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.
Архіпелаг населены палінезійскім народам футуна, які да прыходу еўрапейцаў стварыў на ім дзве невялікія дзяржавы Сігаве і Ала. У маі 1616 г. астравы былі адкрыты галандскай экспедыцыяй і атрымалі назву Хорн у гонар аднаго з галандскіх гарадоў. У 1887 г. Сігаве і Ала трапілі ў каланіяльную залежнасць ад Францыі.
Мясцовая эканоміка скіравана на забеспячэнне ўнутранага спажывання. Развіваюцца земляробства і рыбалоўства. Востраў Алофі амаль ненаселены, выкарыстоўваецца для сельскай гаспадаркі.
Спасылкі Islands of Wallis and Futuna (France)
Хорн Хорн Хорн