Цэзій (), Cs — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 55.
Канфігурацыя электронных абалонак: 6s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 132,90543. Прыродны ізатоп: 133Cs — стабільны. Штучна атрыманыя радыеактыўныя ізатопы з масавымі лікамі ад 123 да 142, найбольш устойлівы з іх 137Cs з перыядам паўраспаду 33 гады.Цэзій простае рэчыва: серабрыста-белы з залацістым адценнем мяккі і лёгкі метал. Шчыльнасць: 1900 кг/кубічны метр, тэмпература плаўлення — 28,5 градусаў Цэльсія, тэмпература кіпення — 690 °C.
Адкрыты ў 1860 годзе Р. Бунзенам і Г. Кірхгофам. Металічны цэзій атрыманы ў 1882 годзе К. Сэтэрбергам.
Зямная кара утрымлівае 0,00065 % па масе. Цэзій — тыповы рассеяны элемент. Мінералы : авагардыт, палуцыт, ізаморфна замяшчае калій і рубідый у палявых шпатах і слюдах. Прамысловае значэнне мае мінерал палуцыт. Радовішчы ў ЗША, Швецыі, Канадзе, Казахстане.
Металічны цэзій атрымліваюць шляхам уздзеяння металічных кальцыю, магнію, алюмінію на хларыд цэзію ў вакууме.
Хімічныя ўласцівасці
Хімічна вельмі актыўны шчолачны метал, на паветры загараецца, з вадою, кіслотамі, галагенамі рэагуе з выбухам. Вельмі агрэсіўны ў расплаўленым стане. Пры награванні да тэмпературы вышэй 600 °C разбурае шкло. Большасць соляў цэзію добра раствараюцца ў вадзе.
Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.
Найважнейшыя сферы выкарыстання: у фотаэлементах, электронна-прамянёвых трубках, цэзіевых лямпах, інфрачырвоных аптычных прыцэлах, іонных ракетных рухавіках (на цэзіевай плазме).; Ізатоп 133Cs выкарыстоўваецца ў квантавых стандартах частаты, рэзанансная частата энергетычнага пераходу паміж падузроўнямі асноўнага стану пакладзеная ў аснову вызначэння секунды. Ізатоп 137Cs выкарыстоўваецца ў радыялогіі.
137Cs — адзін з найважнейшых кампанентаў радыеактыўнага забруджвання біясферы адыходамі атамнай памысловасці і энергетыкі.
Вядомыя ізатопы 133Cs 134Cs 137Cs
Гл. таксама Інстытут радыяцыйнай бяспекі «Белрад»
Літаратура
Спасылкі Цезий // Вялікая Савецкая Энцыклапедыя
Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы Катэгорыя:Шчолачныя металы