Кальвінскі збор — помнік ахітэктуры Рэнесансу XVI ст. у пасёлку Первамайск (былая сядзіба Кухцічы). Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

Гісторыя Лічыцца, што кальвінскі збор у Кухцічах узведзены ў 1560—1570-я гг. па фундацыі вядомага кальвініста і паплечніка С. Буднага, тагачаснага ўладальніка маёнтка Мацея КавячынскагаТкачоў М., Калядзінскі Л. Помнікі гісторыі // Чырвоная зорка. — 1978. — № . — 13 сакавіка. — С..

У XVIII ст. храм быў рэканструяваны і набыў барочныя і класіцыстычныя рысы. Гэтак была дабудавана алтарная частка, амаль роўная з уваходнай у плане, але нізейшая.

Архітэктура

Архітэктура храма нагадвае іншы рэфармацкі храм у Смаргоні. Асноўны аб'ём гэтага кампактнага мураванага збудавання, накрытага конусападобным шатровым дахам, мае складаную пры рэалізацыі ў будаўніцтве пры тагачасных метадах дванаццацігранную форму ў плане. Гэтая геаметрычная форма кафалікона сімвалізуе гармонію Сусвету, што з'яўляецца адной з галоўных тэм рэфармацкіх храмаў. Да асноўнага аб'ёма прымыкаюць купалападобныя ўваходная і алтарная частка. Вуглавыя сучляненні асноўнага аб'ёму прарэзаны прамавугольнымі з паўцыркульнымі звяршэннямі аконнымі праёмамі, сцены апсіды - круглымі люкарнамі. Уваходная частка вылучаецца пілястравым порцікам з ляпнымі геральдычнымі выявамі над уваходам і трохвугольным франтонам, па баках фланкіравана дзвюма круглымі вежачакамі, якія некалі вялі на вежу-званіцу. Вежачкі не маюць перавязкі з прытворам - гэта дазваляе сцвярджаць, што яны былі прыбудаваны ў хуткім часе пасля ўзвядзення храма. Усе часткі храма аб'яднаны агульнай цягай карніза.

Падмуркі выкананы ў тэхніцы змяшанай муроўкі з цэглы і валуноў. Сцены ўзведзены ў тэхніцы раўнаслойнай муроўкі з цэглы (27—27,5х13—13,5х6,5—7 см) на вапнава-пясчанай рошчыне, аналагічная цэгла выкарыстана пры будаўніцтве Троіцкага касцёла ў Клецку (сяр. XVI ст.) і Петрапаўлаўскага касцёла ў Новым Свержні (2-я пал. XVI ст.). Вежы ўзведзены ў тэхніцы тычковай муроўкі з цэглы (?х13,5—15х6,5—7 см). Рошчына па складу блізкая да ўжытай у сценах храма.

Інтэр'ер

Унутраная прастора асноўнага аб'ёма ўяўляе круглую залу, перакрытую самкнутым купалам, які да нашага часу не захаваўся. Сцены раскрапаваны канеліраванымі пілястрамі і завершанымі прафіляванымі карнізамі з сандрыкамі. Уваходны аб'ём перакрыты крыжовым скляпеннем, а алтарная частка — цыліндрычным з распалубкамі. Апошняя раскрыта ў асноўны аб'ём лучковай аркай, як і хоры, размешчаныя на другім паверсе прытвора.

Пад алтаром размяшчаецца пахавальня ўладальнікаў маёнтка.

Падлога першапачаткова была выкладзена ў шахматным парадку тэракотавымі і зялёнымі паліванымі пліткамі (18×18×3 см)

Гл. таксама Сядзібна-паркавы комплекс Завішаў, Кухцічы

Літаратура

Кушнярэвіч А.К. Культавае дойлідства Беларусі XIII — XVI стст.: Гістарычнае і архітэктурна-археалагічнае даследаванне. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 150 с. — С. 115 — 117. — ISBN 5-343-01403-8.

Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.

Спасылкі

Катэгорыя:Зборы Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі рэнесанс Катэгорыя:З’явіліся ў 1570-я гады Катэгорыя:Кухцічы Катэгорыя:Культавыя збудаванні Уздзенскага раёна