Ваенны білет Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь — дакумент строгай справаздачы, уяўляе сабой прашытую кніжачку памерам 88 x 126 мм, якая складаецца з 32 старонак, у жорсткай каленкоравай вокладцы бардовага колеру. На вокладцы зроблены надпіс на рускай мове «ВОЕННЫЙ БИЛЕТ». На першай старонцы ваеннага білета, зверху, пад надпісам «ВОЕННЫЙ БИЛЕТ» знаходзіцца серыя, якая складаецца з двух літар, і нумар ваеннага білета, які складаецца з сямі лічбаў. З 17-й па 32-ю старонку серыя і нумар ваеннага білета выкананы перфарацыяй.
Ваенны білет з’яўляецца дакументам, які сведчыць аб адносінах грамадзян Рэспублікі Беларусь да выканання воінскага абавязку.
У ваенным білеце ў абавязковым парадку павінны быць подпіс яго ўладальніка, подпіс ваеннага камісара, поўная назва ваеннага камісарыята, які выдаў ваенны білет, а таксама указана дата выдачы ваеннага білета.
У ваенны білет ўносяцца наступныя звесткі аб уладальніку ваеннага білета: прозвішча, імя, імя па бацьку; чысло, месяц, год нараджэння; месца нараджэння; адукацыя; асноўная грамадзянская спецыяльнасць; сямейнае становішча.
Катэгорыя:Дакументы Беларусі Катэгорыя:Ваенная служба Катэгорыя:Ваеннае права Катэгорыя:Пасведчанне асобы Катэгорыя:Узброеныя сілы Беларусі