thumb|справа|Бібліяграфічны аддзел ва Універсітэцкай бібліятэцы ў Грацы
Бібліяграфія (ад стар.-грэч. Βιβλιογραφία, βιβλίον (biblion) - кніга, γράφω (grapho) - пішу), — 1) спецыфічная галіна інфармацыйна–практычнай дзейнасці па падрыхтоўцы і апісанні інфармацыі пра творы друку і пісьменства, а таксама па распрацоўцы прынцыпаў і метадаў выкарыстання гэтай інфармацыі; 2) апрацаваны збор бібліяграфічных апісанняў дакументаў, падабраных па пэўных пытаннях.
Бібліяграфія — інфармацыйная інфраструктура, якая забяспечвае падрыхтоўку, распаўсюджванне і выкарыстанне бібліяграфічнай інфармацыі.
Важнейшыя задачы бібліяграфіі - стандартызацыя бібліяграфічнай дзейнасці, у тым ліку бібліяграфічнага апісання; складанне бібліяграфічных паказальнікаў і індэксаў цытавання; класіфікацыя дакументаў. Бібліяграфічная дзейнасць вывучаецца ў рамках бібліяграфазнаўства як навуковай дысцыпліны.
Гісторыя
Літаратура
Симановский И. Б. Белорусская советская библиография. — Ч. 1. — 1965. — 191 с. Дерунов К. Н. Итоги и уроки прошлого русской библиографии за 200 лет. — 1913.
Спасылкі А. Шлюбскі. Матэрыялы да беларускай бібліяграфіі / Інстытут беларускай культуры, Бібліяграфічная камісія; — Менск : ІБК, 1927. — Т. 4 : Беларуская этнаграфія ў доследах і матэрыялах, кн. 3 : Этнаграфія. — 94 с.