Казімір Андрэевіч Буйніцкі (; Крыптанімы: WR) — пісьменнік, публіцыст, краязнавец.
Ганаровы куратар школ Віцебскай губерні. У 1842—1849 гадах выдаваў у Вільні альманах «Rubon», прысвечаны ў асноўным тэматыцы гісторыі і культуры Інфлянтаў (Латгаліі), якія на той час уваходзілі ў Віцебскую губерню. Даследчык Падзвіння, член Віленскага археаграфічнага таварыства, актыўны член Віленскай археалагічнай камісіі.
Аўтар этнаграфічна-краязнаўчых нарысаў, вершаванай камедыі «Komedje» (1851), апавяданняў і вершаў «Stara Panna» (1854), «Siostra Gertruda» (1842), «Pamiętniki ks. Jordana» (1852), «Biórko» (1862), «Wędrówki» (1841), «Nowa wędrówka po małych drogach» (1852) на польскай мове. У сваіх апавяданнях даволі праўдзіва паказвае жыццё беларускага і латышскага сялянстваЭнциклопедический словарь Брокгауза… Т. IVa. С. 864..
Літаратура
Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мн., 1994.
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Казімір Андрэевіч Катэгорыя:Памерлі ў Дагдзе