Бронзаўкі (Cetoniinae) — падсямейства жукоў з сямейства пласцініставусых.
Апісанне
Даўжыня 0,8—11 см. Колер яркі: зялёныя, медна-чырвоныя, фіялетавыя, з металічным бляскам. У некаторых на галаве рогі. Крылы ў час палёту выпростваюцца праз выемкі ў надкрылах.
Пашырэнне
Налічваецца каля 2700 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках. На Беларусі часцей трапляецца ; і . Рэдкія, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Асаблівасці біялогіі
Лятаюць у маі—верасні. Лічынкі С-падобныя, жывуць у трухлявай драўніне, дуплах, пнях, глебе, мурашніках, норах грызуноў. Жукі кормяцца бутонамі, кветкамі, маладымі, пладамі і лісцем пладовых, тэхнічных і дэкаратыўных раслін. Зімуюць лічынкі і жукі. За год адно пакаленне.
Бронзаўкі — прамежкавыя гаспадары , паразіта чалавека і жывёл.
Гл. таксама
Goliathus
Літаратура
Катэгорыя:Пласцініставусыя