Эміль Антуан Бурдэль (; , Мантабан, Францыя — ) — французскі скульптар.
Біяграфія Вучыўся ў школах прыгожых мастацтваў у Тулузе (1876-84) і Парыжы (1884-86). Працаваў у майстэрнях Ж.Далу і А.Радэна (1893—1908). Выкладаў у стыдыі Гранд-Шам'ер (1909-29). Ад прасякнутых бурнай экспрэсіяй ранніх твораў («Помнік тым, хто загінуў», 1893—1902) перайшоў да больш ураўнаважаных кампазіцый, дзе творча пераасэнсаваў традыцыі старажытнагрэчаскай архаікі і ранняй класікі, імкнуўся да гераізацыі і манументалізацыі вобразаў («Геракл, які страляе з лука», 1909; «Пенелопа», 1909-12; «Сафо», 1924-25). Аўтар помнікаў А.Міцкевічу ў Парыжы (1909-29), К.Альвеару ў Буэнай-Айрэсе (1914-17), партрэтаў А.Радэна (1909), А.Франса (1919). Сярод вучняў — Ота Гутфройнд.
Літаратура
Катэгорыя:Скульптары Францыі Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта