Хрысціян Вольф (; , , Сілезія, Свяшчэнная Рымская імперыя — , , Саксонія, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі вучоны-энцыклапедыст, філосаф, юрыст і матэматык, адзін з найбольш прыкметных філосафаў у перыяд пасля Лейбніца і да Канта, заснавальнік мовы нямецкай філасофіі.

Вольф выступіў галоўным чынам як папулярызатар і сістэматызатар ідэй Г. Лейбніца, на аснове якіх імкнуўся распрацаваць адзіную і ўсеабдымную сістэму ведаў. Вольф лічыў, што фізіка вывучае цела — «простыя субстанцыі», рух якіх тлумачыцца механічнай прычыннасцю, пнеўматалогія — дзейнасць духаў, матэматыка — велічыні рэчаў, этыка, натуральнае права і палітыка — волю як уласцівасць душы. Задача «першай філасофіі» (ці «анталогіі») — зразуменне ўсеагульнай сувязі ўсіх духоўных і цялесных сутнасцей, якую Вольф разумеў як вызначаную богам мэтазгоднасць існага. Псіхалогію Вольф падзяляў на эмпірычную і рацыянальную: першая разглядае душу з боку яе сувязі з целам, другая ж займаецца нязменнай, несмяротнай душой. Вольф быў прыхільнікам асвечанага абсалютызму. Паслядоўнік Г. Гроцыя, адстойваў тэорыю натуральнага права; Вольфу належыць шэраг прац па міжнароднаму публічнага праве, філасофія Вольфа і яго школы панавала ў нямецкіх універсітэтах да з’яўлення «крытычнай філасофіі» Канта і атрымала распаўсюджванне таксама ў іншых краінах. Творы Вольфа, напісаныя на нямецкай мове, шмат у чым вызначылі нямецкую філасофскую тэрміналогію.

Літаратура J. I. Israel. «Radical Enlightenment: Philosophy and the Making of Modernity 1650—1750». — Oxford: Oxford University Press, 2002. T. J. Hochstrasser. «Natural Law Theories in the Early Enlightenment». — Cambridge: Cambridge University Press, 2000.

Спасылкі Catalog of the Scientific Community Biographisches-Bibliographisches Kirchenlexikon Verlag Traugott Bautz

Катэгорыя:Матэматыкі Германіі Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Юрысты Германіі Катэгорыя:Мемуарысты Германіі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Юрысты XVIII стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта