Се́нная па́лачка (Bacillus subtilis) — спораўтваральная грамстаноўчая бактэрыя сямейства бацыл (Bacillaceae).

Шырока распаўсюджана ў прыродзе — у глебе, на раслінах, у паветраным пыле, на паверхні харчовых прадуктаў і інш.

Аэробныя арганізмы. Клеткі палачкападобнай формы, рухомыя. Даўжыня 2—3 мкм, таўшчыня 0,4 мкм. Размнажаюцца дзяленнем, уся паверхня пакрыта жгуцікамі. Утвараюць споры.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Фірмікуты