Рэферэндум пра палітычны статус Фалклендскіх астравоў прайшоў 10 і 11 сакавіка 2013.

У выніку рэферэндуму пры яўцы ў 91 % практычна ўсе выбаршчыкі (99,8 %) прагаласавалі за захаванне за Фалклендамі статусу заморскай тэрыторыі ВялікабрытанііFalklands referendum: Voters choose to remain UK territory BBC News, 12 March 2013. Кіраўнік міжнароднай групы назіральнікаў Брэд Сміт заявіў, што рэферэндум быў свабодным і справядлівым волявыяўленнем і праводзіўся ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і законамі. У выпадку, калі б жыхары Фалклендаў адкінулі захаванне цяперашняга палітычнага статусу астравоў, то прайшоў бы яшчэ адзін рэферэндум аб магчымых альтэрнатывах. Канчатковы варыянт пытання быў ​​сфармуляваны 21 лістапада 2012.

Пытанне На рэферэндум было вынесена наступнае пытанне:

Гісторыя Член Заканадаўчай асамблеі Фалклендскіх астравоў Гэвін Шорт абвясціў 12 чэрвеня 2012 аб намеры астраўнога ўрада правесці рэферэндум у пачатку 2013. Ён заявіў:

Пазіцыі

Аргенціны Урад Аргенціны заявіў, што вынік рэферэндуму не паўплывае на тэрытарыяльныя прэтэнзіі Аргенціны на астравы, старшыня сенацкага камітэта па замежных справах Даніэль Фільмус сказаў, што рэферэндум не мяняе пазіцыю Аргенціны.

Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Арганізацыя Аб’яднаных Нацый не прызнала рэферэндум, паколькі ён не быў ні арганізаваны, ні праведзены пад эгідай гэтага органа, як у іншых выпадках дэкаланізацыі. Гэта парушыла рэзалюцыю A/RES/31/49, пункт 4 якой абвяшчае:

Крыніцы

Спасылкі Falklands: Cameron says Argentina should respect vote

Катэгорыя:Рэферэндумы 2013 года Катэгорыя:Фалклендскія астравы