Роберт Уільямс Вуд (, Конкард — Амітывіл, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік-эксперыментатар.

Біяграфія У 1891 скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. У 1901—1938 гадах прафесар універсітэта Дж. Хопкінса ў Балтымары. Асноўныя працы Вуда па фізічнай оптыцы. Адкрыў (1902) і даследаваў аптычны рэзананс. Адкрыў рэзананснае выпраменьванне пароў ртуці ў ультрафіялетавай вобласці, адкрыў і вывучыў палярызацыю рэзананснага выпраменьвання і яе залежнасць ад магнітнага поля. Гэтыя працы Вуда паклалі аснову тэорыі атамных і малекулярных спектраў. Упершыню вырабіў шкляны святлафільтр, які прапускаў ультрафіялетавыя прамяні і непразрысты для бачнага святла, зрабіў здымкі Месяца ў ультрафіялетавым святле. Яго працы паклалі пачатак ультрафіялетавай і інфрачырвонай фатаграфіі. Удасканаліў дыфракцыйную рашотку. Вуд даследаваў таксама ультрагукавыя ваганні і іх уплыў на вадкія і цвёрдыя целы.

Спасылкі R.W. Wood Note on the Theory of the Greenhouse

Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Матэўчы