Шэр (, у старажытнасці Carus) — рака ў цэнтры Францыі. Шэр з'яўляецца левым прытокам Луары. Выцякае ў Аверні (дэпартамент Крэз) пры паселішчы Шар з вышыні 717 м над узроўнем мора. Цячэ ў заходне-паўночна-заходнім кірунку і ўпадае ў Луару ніжэй горада Тура. Мае прытокі, правыя — Іеўр, Араном і Сальдром; левыя — Тард, Арнон і Фузон.
Самы нізкі ўзровень вады ў рацэ ўлетку, у перыяд з ліпеня па верасень уключна.
Даўжыня 352 км, у тым ліку 120 км суднаходныя. Несуднаходная частка паміж Манлюсонам і С.-Амандам (65 км) абыходзіцца Манлюсонскім каналам. Сярэдні расход вады 95 м³/с.
Берыйскі канал злучае Шэр таксама з Луарай.
Літаратура
Спасылкі Toutes les données Sandre d’un jeu
Катэгорыя:Рэкі Францыі Катэгорыя:Прытокі Луары