Мёз () — дэпартамент на паўночным усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Латарынгія. Парадкавы нумар 55. Адміністрацыйны цэнтр — Бар-ле-Дзюк. Насельніцтва 192,2 тыс. чалавек (88-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Геаграфія Плошча тэрыторыі 6211 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Маас (Мёз), Эр, Ш'ер, Арлен, Орж і інш.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 31 кантон і 498 камун.

Гісторыя Мёз — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Узнік на тэрыторыі былой правінцыі Баруа. Назва паходзіць ад ракі Мёз.

Спасылкі Prefecture website (in French) Conseil Général website (in French)