DZ BANK (вымаўляецца дэ-цэт банк) — банкаўскі канцэрн Германіі, галоўная кампанія якога выконвае функцыі цэнтральнага інстытута для больш чым 900 кааператыўных банкаў (Genossenschaftsbanken) у Германіі. thumb|left|DZ BANK у Франкфурце Чацвёрты паводле велічыні актываў банк Германіі. Штаб-кватэра банка размяшчаецца ў Франкфурце-на-Майне ў Westend Tower, будынку вышынёй 208 метраў з канструкцыяй у форме арэола ці кароны на даху.

Уласнікі і кіраўніцтва 82,1 % акцый банка належаць (проста ці ўскосна) кааператыўным банкам. Старшыня савету дырэктараў: Вольфганг Кірш (Wolfgang Kirsch). Старшыня наглядальнага савета: Хельмут Готшальк (Helmut Gottschalk).

Спасылкі http://www.dzbank.de/ — Афіцыйны сайт DZ BANK Гадавая фінансавая справаздача банка

Катэгорыя:Банкі Германіі