Леанід Ісакавіч Шофман (нар. , ) — беларускі вучоны ў галіне аграноміі, доктар сельскагаспадарчых навук (1996).
Біяграфія Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1961). Працаваў у Дубровенскім раёне, пасля заканчэння аспірантуры пры Казанскім ветэрынарным інстытуце старшы навуковы супрацоўнік Татарскай рэспубліканскай сельскагаспадарчай доследнай станцыі. 3 1969 г. на Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, з 1997 г. намеснік дырэктара. Аўтар больш як 150 навуковых публікацый па вытворчасці кармоў з пасеваў розных відаў, распрацоўцы якасных параметраў ацэнкі ўраджаю, стварэнні складаных аграфітацэнозаў адна- і шматгадовых кармавых культур.
Літаратура
Шофман Леанід Ісакавіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 716—717.
Катэгорыя:Аграномы СССР Катэгорыя:Аграномы Беларусі