Трыснёг, Траснік (Phragmites) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых (злакавых).
Апісанне Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны вышынёй 0,5—5 (6) м. Сцёблы прамастойныя, полыя, густа аблісцелыя, са шматлікімі міжвузеллямі. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, шырынёй да 5 см, цвёрдае, завостранае. Суквецце — густая пірамідальная мяцёлка даўжынёй да 50 см. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае.
Распаўсюджанне Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы. На Беларусі трыснёг звычайны, або паўднёвы трапляецца на забалочаных лугах, ускрайках балот, па берагах вадаёмаў, у вадзе. Часам трыснёг няправільна называюць чаротам.
Віды Род аб'ядноўвае не менш за чатырыВіды роду Phragmites на сайце The Plant List. віды:
Гаспадарчае значэнне Тэхнічныя, кармавыя расліны. Ачышчае сцёкавыя воды. Ідзе на корм і подсціл жывёле. Багатыя крухмалам карэнішчы спажышаюцца ў ежу. Выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў цэлюлозна-папяровай прамысловасці (заменнік драўніны), будаўнічага матэрыялу, паліва.
Літаратура Прохараў В. Трыснёг // — С. 7. — С. 107.
Спасылкі
Phragmites // The Plant List Genus: Phragmites Adans. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Расліны ў Бібліі