Падзеі Студзень 1 студзеня: Дзевяць новых краін-членаў ЕС уваходзяць у Шэнгенскую зону. 1 студзеня: Кіпр і Мальта ўводзяць еўра. 1 студзеня: Рэвальвацыя венесуэльскага балівара ў прапорцыі 1:1000, перайменаванне яго ў bolívar fuerte (ISO 4217 code: VEF). 2 студзеня: Катыроўкі нафты ўпершыню падняліся да 100$ за барэль. 5 студзеня: Датэрміновыя выбары прэзідэнта Грузіі выйграў Міхаіл Саакашвілі. 7 студзеня: Біл Гейтс абвясціў аб сваім намеры пакінуць пост галавы карпарацыі Microsoft, апошнім днём у якасці кіраўніка кампаніі, з’яўляецца 27 чэрвеня 2008. Разам з тым ён застаецца старшынёй рады дырэктараў. 20 студзеня: Прэзідэнцкія выбары ў Сербіі (1-ы тур, больш за ўсё галасоў атрымаў Таміслаў Нікаліч). Асвечаны храм у гонар Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Вузнаж, Светлагорскае благачынне.

Люты

1 лютага: Швецыя адмаўляецца ад аналагавага тэлевізійнага вяшчання 3 лютага: Прэзідэнцкія выбары ў Сербіі, у другім туры перамог Барыс Тадзіч 5 лютага: Уступ Украіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю 17 лютага: Абвяшчэнне ў аднабаковым парадку незалежнасці Косава. У часткова прызнанай дзяржаве пачаліся хваляванні ў сувязі з аддзяленнем рэгіёна ад Сербіі. 19 лютага: Фідэль Кастра падаў у адстаўку з пастоў главы Дзяржрады і галоўнакамандуючага войскам Кубы 19 лютага: Прэзідэнцкія выбары ў Арменіі 21 лютага: Дэманстрацыі ў Бялградзе супраць абвяшчэння незалежнасці Косава, якія скончыліся масавымі беспарадкамі, пагромамі пасольстваў краін, якія прызналі незалежнасць Косава 22 лютага: Парламент Рэспублікі Сербскай прыняў рэзалюцыю, паводле якой баснійскія сербы могуць выйсці з складу Босніі і Герцагавіны, калі большасць краін прызнае незалежнасць Косава 27 лютага: Скончана будаўніцтва метро ў Санта-Дамінга (Дамініканская Рэспубліка), другога ў карыбскім рэгіёне пасля пуэртарыканскага 28 лютага: Адкрыты 36-кіламетровы мост Ханчжоўвань у Кітаі.

Сакавік

1 сакавіка: Беларусь знішчае ўвесь запас супрацьпяхотных мін (каля 4,3 млн шт.). 1 сакавіка: У Расійскай Федэрацыі Чыцінская вобласць і Агінская Бурацкая аўтаномная акруга аб’яднаны ў Забайкальскі край. 2 сакавіка: Прэзідэнцкія выбары ў Расійскай Федэрацыі, перамогу атрымаў Дзмітрый Мядзведзеў. 9 сакавіка: У царкве Святой Марыі Магдаліны ў Парычах (Светлагорскі раён) адбыўся акафіст з нагоды ўсталявання Здудзіцкага каменнага крыжа. 9 сакавіка: Парламенцкія выбары ў Іспаніі. 13 сакавіка: Сусветныя кошты на нафту выраслі да 110 долараў за барэль. 22 сакавіка: Прэзідэнцкія выбары на Тайвані. 23 сакавіка: Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі), самы ранні, пачынаючы з 1913 года.

Красавік 2 красавіка: Саміт НАТА ў Бухарэсце 14 красавіка: лідар правацэнтрысцкой кааліцыі Сільвіа Берлусконі выйграў на датэрміновых выбарах у Італіі 27 красавіка: Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)

Май 2 мая: У Канадзе стартаваў 72-і Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай (чэмпіён — зборная Расіі) 7 мая: Дзмітрый Мядзведзеў заступіў на пасаду прэзідэнта Расіі 8 мая: Зацвярджэнне кандыдатуры Уладзіміра Пуціна на пост прэм’ер-міністра Расіі. 11 мая: Архімандрыт Святаслаў (Вячаслаў Логін) абраны епіскапам Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. 12 мая: Здарылася катастрафічнае Сычуаньскае землетрасенне ў Кітаі, якое забрала жыцці каля 70 тысяч чалавек. 24 мая: Фінал Еўрапейскага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2008» у Сербіі (пераможца — Дзіма Білан, Расія) 25 мая: Прыбыццё на Марс рабатызіраванага касмічнага апарата Phoenix (запушчаны 4 жніўня 2007) 31 мая: У Полацку адкрыты памятны знак «Геаграфічны цэнтр Еўропы».

Чэрвень 7—29 чэрвеня: чэмпіянат Еўропы па футболе ў Швейцарыі і Аўстрыі. 29 чэрвеня: Фінал Еўра-2008. Матч Германія — Іспанія. Чэмпіён Еўропы — Іспанія (1:0).

Ліпень

1 ліпеня: расфарміраванне энергетычнага холдынга «Адзіная энергетычная сістэма Расіі» (). 4 ліпеня: Тэракт у Мінску падчас святкавання Дня незалежнасці (3.7), пацярпела 55 чалавек. 4 ліпеня: Узноўлена авіяцыйная сувязь паміж Кітаем і Тайванем, перапыненая 60 гадоў таму. 8 ліпеня: Тэлеканал БЕЛСАТ пачаў вяшчанне са спадарожніка Sirius. 11 ліпеня: У продаж паступіў iPhone 3G на тэрыторыі 22 краін. 18 ліпеня: Адкрылася «Басовішча»—2008.

Жнівень

1 жніўня: Сонечнае зацьменне назіралася ў Паўночнай Амерыцы і Еўразіі. 7 жніўня: У 23:26 грузінскія войскі атакавалі Цхінвалі, пачалася вайна ў Паўднёвай Асеціі. 8 жніўня: Адкрыліся Летнія Алімпійскія гульні 2008 у Пекіне (сконч. 24 жніўня). 16 жніўня: На волю выходзіць беларускі палітык, былы рэктар БДУ Аляксандр Казулін. 25 жніўня: Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новапабудаваны касцёл Святога Іосіфа Каласанса (Ліда). 26 жніўня: Расія прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. 27 жніўня: Пасля перамогі над клубам «Леўскі» (Сафія) ФК БАТЭ (Барысаў) упершыню выходзіць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў па футболе. 29 жніўня: Грузія разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй.

Верасень

6 верасня: Завершыўся 65-ы Венецыянскі міжнародны кінафестываль. 10 верасня: Першы пробны запуск Вялікага адроннага калайдэра. 12 верасня: У Мінску на рэйс выйшаў першы тралейбус чацвёртага пакалення. 13 верасня: Пры сутыкненні цягнікоў у Каліфорніі пацярпелі больш за 135 чалавек. 14 верасня: У Пермі пацярпеў катастрофу пасажырскі самалёт Boeing-737. 25 верасня: Да 485 года першай публікацыі паэмы «Песня пра зубра» ў Беларусі выпушчана паштовая картка з арыгінальнай маркай. 28 верасня: Парламенцкія выбары ў Беларусі.

Кастрычнік 21 кастрычніка: запуск Вялікага адроннага калайдэра ў Швейцарыі.

Лістапад 4 лістапада: Выбары прэзідэнта ЗША (перамог Барак Абама). 15 лістапада: Парламенцкія выбары ў Новай Зеландыі. 22 лістапада: Дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2008» на Кіпры.

Снежань 17 снежня: Міністэрства юстыцыі Беларусі выдала пасведчанне аб рэгістрацыі Руху «За свабоду». 30 снежня: Заканчваецца будаўніцтва Бурдж Дубай, самага высокага будынка ў свеце.

Нарадзіліся

Памерлі 3 студзеня: Аляксандр Абдулаў, расійскі акцёр (нар. 29.5.1953) 11 студзеня: Эдмунд Хілары, новазеландскі даследчык і альпініст (нар. 20.7.1919) 17 студзеня: Бобі Фішэр, амерыканскі шахматыст, 11-ы чэмпіён свету па шахматах (нар. 9.3.1943) 18 студзеня: Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтэса 22 студзеня: Клод Пірон, швейцарскі лінгвіст, псіхолаг, перакладчык, эсперантыст, пісьменнік 27 студзеня: Мухамед Сухарта, інданезійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч (нар. 8.6.1921) 19 лютага: Ягор Летаў, расійскі рок-музыкант 18 сакавіка: Энтані Мінгела, брытанскі кінарэжысёр 29 красавіка: Альберт Гофман, швейцарскі хімік 26 мая: Сідні Полак, амерыканскі кінарэжысёр 11 ліпеня: Анатоль Прыстаўкін, расійскі пісьменнік (нар. 17.10.1931) 11 ліпеня: Майкл Дэбейкі, амерыканскі хірург, стваральнік методыкі аортакаранарнага шунтавання (нар. 7.9.1908) 26 верасня: Пол Ньюман, амерыканскі акцёр 11 кастрычніка: Ёрг Хайдэр, праварадыкальны аўстрыйскі палітык 11 кастрычніка: Вія Артмане, латвійская актрыса 13 кастрычніка: Гіём Дэпардзьё, французскі акцёр 25 кастрычніка: Муслім Магамаеў, азербайджанскі спявак (нар. 17.8.1942) 19 лістапада: Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец (нар. 1.5.1931) 1 лістапада: Жак Пікар, французскі акіянолаг 1 лістапада: Іма Сумак, перуанская спявачка 5 снежня: Аляксій II, Патрыярх Маскоўскі (нар. 23.12.1929) 12 снежня: Ніна Тарас, беларуская пісьменніца (нар. 15.5.1916) 12 снежня: Карлтан Гайдузек, амерыканскі педыятр, вірусолаг і эпідэміёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1976) (нар. 9.9.1923)