Ку́стын. Сустракаецца таксама варыянт Ку́стынь, ж. (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 27 кіламетры на поўнач ад Брэста, 2 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года — Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У пачатку XVII стагоддзя вёску набыў пан Геранім Лышчынскі — бацька Казіміра Лышчынскага, беларускага мысляра, філосафа, атэіста. У 1739 годзе на сродкі пана Хржаноўскага ў вёсцы пабудавана праваслаўная драўляная царква з мураванай званіцай.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Маёнтак Кустынь складаўся з фальварка і аднайменнай вёсцы. Паводле матэрыялаў 1833 года ў маёнтку 83 сялянскай душы, 392 дзесяціны зямлі. У 1886 годзе сяло ў Лышчыцкай воласці на ўрочышчы Барсукоўшчызна; праваслаўная царква, ветраны млын, заезны дом. У Кустыні размяшчалася Лышчынская валасная ўправа. У 1890 годзе маёнтак належаў З. Узбіцкаму, які меў 151 дзесяціну зямлі. Сяляне Кустынскай сельска-гаспадарчай грамады мелі 200 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе праваслаўная царква, працаваў хлебазапасны магазін. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа, у якой у 1899 годзе вучыліся 2 хлопчыкі і 9 дзяўчынак.
У 1905 годзе сяло (270 жыхароў), маёнтак (23 жыхары), маёнтак (38 жыхароў) у Лышчыцкай воласці; размяшчаўся ўчастак паліцэйскіх ураднікаў. Летам 1906 года адбылося антыкулацкае выступленне. Сяляне в. Кустынь сумесна з сялянамі вёсак Ратайчыцы і Рудаўцы Брэсцкага павета выгналі з маёнтка Трасцянец групу кулакоў, якія купілі гэты маёнтак за 115 тыс. руб. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспубліка, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну на фронце загінулі 9 вяскоўцаў. У сакавіку 1947 года арганізаваны калгас імя Молатава, у які ўвайшлі 37 гаспадарак з 62. Пазней аб’яднаны з калгасам імя Мічурына, а затым увайшоў у сельскагаспадарчае кааператыўнае прадпрыемства «Астрамечава».
Паводле перапісаў 1959 года ў вёсках Кустынь, Кустынь 1 і Кустынь 2 — 312 жыхароў, у 1970 годзе — 273 жыхары (вёскі аб’яднаны).
Насельніцтва 12 двароў, 74 жыхары (1844) 22 двары, 197 жыхароў (1886) 29 двароў, 219 жыхароў (1897) 32 двары, 172 жыхары (1921) 65 двароў, 280 жыхароў (1940) 91 гаспадарка, 181 жыхар (2005)
Славутасці
Сядзіба: парк, свіран
Страчаная спадчына Сядзібны дом
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Галіна Мікалаеўна Малажай, беларускі мовазнавец
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Лышчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна