Ліс, Мзура () — шляхецкі герб. Яго выкарыстоўвалі больш як 200 родаў Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы. Вядомы з пачатку XIII стагоддзя, у Вялікім Княстве — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года.

Сярод родаў, якія карысталіся рознымі адменамі гербу «Ліс», Сапегі і Ваньковічы.

Апісанне У чырвоным полі срэбная, двойчы перакрыжаваная страла. Кляйнот — над верхам кароны верхняя палова чырвонай лісіцы.

Варыянты thumb|злева|200px|Узнагароджанне гербу Ліс князёў Сапегаў

Ліс I: у чырвоным полі — срэбная страла без апярэння, двойчы перакрыжаваная. Кляйнот — палова чырвонай лісіцы. Чырвона-срэбная . Ліс II: страла мае залаты колер. Ліс III: срэбная страла перакрыжаваная два з паловай разы (без правага ніжняга ramienia); другая папярочная бэлька даўжэйшая за астатнія. Ліс IV: страла перакрыжаваная адзін раз. Кляйнот — тры страусіныя пер'і. Ліс V: страла перакрыжаваная тройчы, канцы папярочных белек пашыраюцца да нізу. Кляйнот — тры страусіныя пер'і. Ліс VI: страла перакрыжаваная двойчы, у навершы княжацкая мітра. Ліс VII: у чырвоным полі срэбнай падкова — двойчы перакрыжаваная срэбная страла. Кляйнот — срэбны лебедзь. Ліс VIII: страла перакрыжаваная знізу (з пячаткі 1282). Ліс IX: страла ўгару, перакрыжаваная адзін раз, без апярэння. Ліс X: рагаціна шыпамі ўгару, двойчы перакрыжаваная, ніжняя перакладзіна даўжэйшая.

З'яўленне Паводле легенды, у 1058 годзе Казімір Аднавіцель ў пагоні за літвінамі і яцвягамі, што пустошылі край, дайшоў да Сахачава. Высланы на разведку атрад салдат на чале з рыцарам з роду Лісаў натрапіў на вялікі атрад непрыяцеля. Спрабуючы паклікаць на дапамогу, рыцар стрэліў высока ўгору падпаленай стралою. Неўзабаве падышло падмацаванне, і атакаваны з двух бакоў праціўнік быў лёгка пераможаны.

Удзячны Казімір у памяць пададзенага сігналу пра дапамогу надаў рыцару герб са стралой у тарчы. Яго родавы знак — ліс — быў змешчаны ў кляйноце.

Спасылкі Гербы беларускай шляхты Герб Ліс, адмены, роды, што скарыстаюць Гісторыя Пінска Польские гербы

Ліс Ліс