Ара́баўшчына (, ) — аграгарадокРешение Барановичского районного Совета депутатов от 13.03.2009 № 101 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки» у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.

Назва Каля Ліды фіксаваліся прозвішчы Арабовіч (Васілішкі), Арабка (Забалаць).https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-H743-T?i=772&cat=742037https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM6-PYF3?i=338

Геаграфія Размешчана на шашы , за 8 км на паўднёвы ўсход ад Гарадзішча, за 14 км на поўнач ад Баранавіч.

Непадалёк размяшчаецца Калдычэўскае возера.

Гісторыя Пад 1883 годам пазначана як сяленне ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні, мелася капліца. У 1887 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета працаваў хлебазапасны магазін.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 21 чэрвеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Сталовіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142)., да 19 мая 1986 года — у склад Мядзеневіцкага сельсавета, да 26 чэрвеня 2013 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета.

23 мая 1996 года непадалёку ад Арабаўшчыны разбіўся самалёт, якім кіраваў ваенны лётчык Уладзімір Карват, пасмяротна ўдастоены звання Герой Беларусі.

Насельніцтва 49 двароў, 147 жыхароў (1887) 38 двароў, 216 жыхароў (1909) 6 дамоў, 31 жыхар (1921) 118 жыхароў (1939) 354 жыхары (1970) 114 падвор'яў, 672 жыхары (1998) 226 гаспадарак, 630 жыхароў (2005)

Інфраструктура Маецца базавая школа, дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аддзяленне ААТ «Беларусбанк», ФАП, некалькі крамаў.

Славутасці

У ваколіцах вёскі знаходзіцца бетонныя бліндажы з часоў Першай сусветнай вайны. Тры крыжы — помнік трох паходаў палякаў — на ўскрайку лесу за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Узведзены прыкладна ў 1928 годзе. З бетону, выява арла і трох крыжоў. Помнік першаму Герою Беларусі лётчыку Уладзіміру Карвату — у цэнтры мястэчка, уяўляе сабой укапаны ў зямлю хвост самалёту.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Арабаўшчына на Глобусе Беларусі Помнік Карвату

Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна