Баре́й (, «паўночны») — у грэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.183; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 9, 16 далей увасабленне паўночнага бурнага ветра. Згадаюць у «Іліядзе» (V 524 і інш.), «Адысеі» (V 296). thumb|Барэй выкрадае Арыфію. Фрагмент роспісу вазы. 360 год да н.э.
Барэй быў сынам Астрэя (бога зорнага неба) і Эас (багіні ранішняга світанку)Гесіёд. Тэагонія 380, братам Зефіра і Нота. Яго паходжанне паказвае на сувязь са стыхійнымі сіламі прыроды. Маляваўся крылатым, доўгавалосым, барадатым, магутным бажаством. Фракія лічылася месцазнаходжаннем Барэя. Барэй выкраў дачку афінскага цара Эрэхтэя, Арыфію, якая нарадзіла яму Барэадаў Зэта і Калаіда, Хіёну і Клеапатру. Лічыўся сваяком афінянПаўсаній. Апісанне Элады I 19, 5. Яго жыллё завуць «седзьмідомным гротам»Калімах. Гімны IV 65.
У літаратуры і мастацтве Яму прысвечаны LXXX арфічны гімн. Дзеючая асоба трагедыі Эсхіла «Арыфія». На куфры Кіпсела была намалявана сцэна дзе ён са змяінымі хвастамі замест ног выкрадае АрыфіюПаўсаній. Апісанне Элады V 19, 1.
Сюжэт выкрадання Барэем Арыфіі ўпрыгожвае франтон храма афінян у Дэласе, часта сустракаецца ў роспісы ваз. У жывапісе гэты сюжэт можна сустрэць на карцінах Анібале Карачы, П. П. Рубенса, Ш. Лебрэна, Ф. Бушэ. Выяву Барэя (але ў большасці мастацтвазнаўчых крыніц - Зефіра) можна знайсці на карціне Бацічэлі «Вясна».
Спасылкі
«Анемоі, Барэй» Мифы народов мира. Энциклопедия. М., 1987.
Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія багі Катэгорыя:Фракія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Багі паводле алфавіта