Аляксандр Васільевіч Сувораў — (, — , ) — расійскі палкаводзец. Генералісімус (1799). Граф Рымніцкі (у Расіі) і Свяшчэннай Рымскай імперыі, князь Італьянскі (у Расіі, 1799)Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2 : Кадэцкі корпус—Яцкевіч / Рэдкал. : Г.П Пашкоў, (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-ое выд. — Мінск : БелЭн, 2007. — 688с. : іл. ISBN 978-985-11-0393-1 — Старонка 639. Генерал-фельдмаршал аўстрыйскіх і сардзінскіх войск, гранд і прынц каралеўскай крыві Сардзінскага каралеўства. Кавалер усіх расійскіх і многіх замежных ваенных ордэнаў. Камандаваў у больш за 60 бітваў.
Асабістае жыццё
Паходжанне Паводле аўтабіяграфіі Аляксандра Суворава, яго продак, шведскі шляхціц Сувар, выехаў у Маскоўскую дзяржаву ў 1622 годзе на службу да цара Міхаіла ФёдаравічаД. Н. Бантыш-Каменский, Биографии генерал-фельдмаршалов . Бацька, Васіль Іванавіч Сувораў — генерал-аншэф і сенатар — аўтар першага рускага ваеннага слоўніка, хрэснік Пятра I. Маці — Аўдоцця (Еўдакія) Федасееўна з Мануковых, яе бацька, Феадосій Сямёнавіч, паходзіў з маскоўскага дваранскага роду і быў дзякам Памеснага прыказу.
Маленства (1730—1742) Названы ў імя святога князя Аляксандра Неўскага. Дзяцінства правёў у бацькоўскім маёнтку. Пад кіраўніцтвам бацькі вывучаў артылерыю і фартыфікацыю. Займаўся фізічнымі практыкаваннямі. Сябар сям’і, генерал Абрам Ганібал прапанаваў Васілю Сувораву ваенную кар’еру для сына.
Сям’я 16 студзеня 1774 года ў Маскве ажаніўся з князёўнай Варварай Іванаўнай Малодшай Празароўскай (1750—1806), дачкой князя Івана Андрэевіча Малодшага Празароўскага і Марыі Міхайлаўны, народжанай князёўны Галіцынай. У 1779 годзе выкрыў жонку ў здрадзе і падаў на развод, але неўзабаве адклікаў яго. У 1784 годзе спыніў зносіны з жонкай. Дачка — Наталля (1775—1844), сын — Аркадзь (1784—1811) стаў генералам. Праз пакаленне яго род абарваўся.
Ваенная кар’ера
Пачатак У 1742 годзе яго прынялі ў Сямёнаўскі полк для хутчэйшага атрымання пазней афіцэрскага чыну, быццам за выслугу, паводле тагачасных законаў Расійскай імперыі. У 1747 годзе Сувораў фактычна паступіў у полк на шэсць з паловай гадоў. Падчас навучання ў Сухапутным шляхецкім кадэцкім корпусе вывучыў некалькі замежных моў. У 1754 годзе атрымаў першы афіцэрскі чын паручніка і прызначэнне ў Інгерманландскі пяхотны полк. У 1756—1758 гадах служыў у Ваеннай калегіі.
Падчас Сямігадовай вайны (1756—1763) знаходзіўся на тылавой службе ў чыне обер-правіянтмайстра, затым маёра і прэм’ер-маёра.
У 1758 годзе сп. Суворава прызначылі камендантам Мемеля, з 1759 — афіцэр галоўнай кватэры расійскага дзеючага войска. Упершыню распачаў бой 14 (25) ліпеня 1759 года на чале эскадрона драгун супраць нямецкіх драгун. Неўзабаве Суворава прызначаюць дзяжурным афіцэрам пры камандзіры дывізіі Віліме Фермары. 1 (13) жніўня 1759 года ўдзельнічаў у бітве пад Кунерсдорфам. У 1760 годзе галоўнакамандуючы расійскім войскам Вілім Фермар прызначыў яго сваім генеральным дзяжурным.
У 1761 на чале коннага атрада прыкрываў адступленне расійскага войска да Брэслава. Нанёс шэраг параз прускаму войску ў Польшчы. Удзельнічаў у баях ля Ландсберга, Бірштайна, в. Вейсенцін, Наўгарта, в. Келец, ва ўзяцці Гольнаў, садзейнічаў аблогаваму корпусу Пятра Румянцава ў авалоданні Кольбергам (Калабжэг).
Пры Кацярыне II (1762—1796) З 26 жніўня (7 верасня) 1762 сп. Сувораў — палкоўнік, камандзір Астраханскага пяхотнага палка. Пасля каранацыі ў Маскве расійская імператрыца Кацярына II на прыёме падаравала яму свой партрэт. Пазней Сувораў напіша на партрэце: «Гэтае першае спатканне праклала мне шлях да славы…».
У 1763—1769 камандаваў Суздальскім пяхотным палком у Новай Ладазе, дзе склаў «Палкавую ўстанову». З верасня 1768 — брыгадзір (званне між палкоўнікам і генералам).
Вайна супраць Барскай канфедэрацыі (1769—1772)
15 (22) мая 1769 года Аляксандра Суворава прызначылі камандзірам брыгады з Смаленскага, Суздальскага і Ніжагародскага мушкяцёрскіх палкоў для ўдзелу ў вайне супраць Барскай канфедэрацыі ў Рэчы Паспалітай. Падчас карнага пахода за 30 дзён яго брыгада прайшла 850 вёрст. У дарозе захварэла 6 ваенных.
Яго войска штодзень перамяшчалася і змушала войскі канфедэратаў да адступлення. 2 (14) верасня 1769 года сп. Сувораў перамог канфедэратаў у бітве ля вёскі Арэхава. 1 (12) студзеня 1770 года атрымаў званне генерал-маёра. У гэтым жа годзе атрымлівае яшчэ колькі перамог у Польшчы, за што ў верасні атрымлівае сваю першую ўзнагароду — ордэн Св. Ганны, у той час яшчэ прыватная ўзнагарода спадкаемцы прастолу Паўла Пятровіча. У кастрычніку яго прызначаюць загадваць расійскім войскам у Люблінскай акрузе. Пры пераправе праз Віслу зваліўся і разбіў сабе грудзі аб пантон, з прычыны чаго некалькі месяцаў знаходзіўся на лячэнні. Пасля лячэння, у 12 мая 1771 перамог ля в. Лянцкарона (Малая Польшча) французскага генерала Шарля Дзюмур’е і пры Замосце. У жніўні ўзнагароджаны трэцяй ступенню (абыходзячы чацвёртую) ордэна Св. Георгія.
23 верасня 1771 года ў Сталавіцкай бітве атрад Суворава з 900 чалавек перамог 2-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Міхалам АгінскімВялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2 : Кадэцкі корпус—Яцкевіч / Рэдкал. : Г.П Пашкоў, (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-ое выд. — Мінск : БелЭн, 2007. — 688с. : іл. ISBN 978-985-11-0393-1 — Старонкі 623—624.
Аляксандр Сувораў таксама загадваў трохмесячнаю аблогаю Кракава, што скончылася капітуляцыяй гарнізона 15 (22) красавіка 1772 года. За гэта Кацярына II узнагародзіла Суворава 1000 чырвонцаў і яшчэ 10 тысяч рублёў даслала яму для раздачы ўдзельнікам.
Руска-турэцкая вайна 1768—1774
Пасля польскай кампаніі Сувораў быў адпраўлены ў Фінляндыю для інспекцыі і ўмацавання мяжы са Швецыяй. Але ўжо ў красавіку 1773 года ён дамогся прызначэння на Балканскі тэатр руска-турэцкай вайны 1768—1774 у 1-ю армію фельдмаршала П. А. Румянцава, у корпус генерал-аншэфа Салтыкова. У хуткім часе пасля прызначэння ён прыбыў у Негоешці 6 (17) мая і атрымаў загад ажыццявіць разведку боем крэпасці Туртукай. 10 (21) мая пасля паспяховага адбіцця турэцкай атакі Сувораў вырашае неадкладна правесці разведку і без узгаднення захапіць умацаваны туртукайский гарнізон («першы пошук на Туртукай»). Турэцкія войскі не чакалі хуткага рэваншу, таму Туртукай быў узяты значна меншымі, чым у туркаў, сіламі і з мінімальнымі стратамі. Сувораў у бою быў моцна паранены. За самавольныя дзеянні Сувораў быў адданы суду. Ваенная Калегія прысудзіла яго да смяротнага пакарання, але Кацярына II не зацвердзіла прысуд, напісаўшы: «Пераможцаў не судзяць».
Камандаванне, аднак, не скарысталася перамогай Суворава і турэцкія войскі ізноў увайшлі і прыняліся ўмацоўваць Туртукай. Таму 17 (28) чэрвеня Сувораў ажыццявіў другі пошук на Туртукай і зноў захапіў яго, нягледзячы на чатырохразовую перавагу турэцкіх войск. За перамогі ў Туртукаі Сувораў быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія II ступені.
Абарона Хыршова У ліпені Сувораў быў прызначаны начальнікам абароны горада Хыршова. 3 (14) верасня 1773 туркі сілай у 4 тыс. пяхоты і 3 тыс. конніцы паспрабавалі ўзяць Хыршова штурмам. Сувораў падпусціў іх на блізкую адлегласць, а затым імкліва контратакаваў з некалькіх напрамкаў. Туркі панеслі вялікія страты. З турэцкага боку загінула больш за тысячу чалавек, у тым ліку двое пашай, з рускага 200 чалавек было паранена.
Бітва пры Казлуджы
У канцы кастрычніка Сувораў атрымоўвае водпуск і з’язджае ў Маскву. 17 (28) сакавіка 1774 года ён узведзены ў чын генерал-паручыка. Неўзабаве ён вяртаецца ў войска і спачатку прыкрывае наступ дывізіі Каменскага на Базарджык, а затым яго корпус злучаецца з дывізіяй Каменскага і прымае ўдзел у бітве ля Казлуджы (10(21) чэрвеня 1774 года), калі Сувораў захапіў вышыню ў тылу турэцкага лагера, а затым пры падтрымцы пяхоты корпуса Каменскага разграміў усё войска Абдул-Разака. Страты рускіх склалі 209 чал. Туркі страцілі 1,2 тыс. чал. У гэтай бітве, якая вырашыла вынік кампаніі 1774 года і прывяла да заключэння Кучук-Кайнарджыйскага мірнага дагавора, дзеянні Суворава сталі адным з вырашальных фактараў перамогі рускага войска.
Горад Казлуджы атрымоўвае назву Суворава, і працягвае насіць яго да цяперашняга часу.
Паміж дзвюма руска-турэцкімі войнамі. 1774—1786 У 1774 годзе Сувораў быў прызначаны камандуючым 6-й маскоўскай дывізіяй і ў жніўні таго ж года быў накіраваны для ўдзелу ў падаўленні Сялянскай вайны пад кіраўніцтвам Е. І. Пугачова, што сведчыла аб тым, што ўрад адносіўся да паўстання з вялікай сур’ёзнасцю. Аднак да моманту прыбыцця Суворава да Волгі асноўныя сілы паўстанцаў былі разгромлены падпалкоўнікам І. І. Міхельсонам. Сувораў з войскам адпраўляецца ў Царыцын, дзе ў пачатку верасня злучаецца з Міхельсонам і пачынае пераслед Пугачова. Ля ракі Вялікі Узень ён амаль нагнаў яго, але ў гэты час казацкі сотнік Харчоў ужо ўзяў у палон Пугачова. Сувораў адвёз палоннага ў Сімбірск і некаторы час займаўся ліквідацыяй атрадаў мяцежнікаў і супакаеннем насельніцтва, якое апынулася ў зоне ўплыву паўстання.
У 1775 годзе атрымаў гадавы адпачынак з-за смерці бацькі і атрыманнем спадчыны. У гэтым жа годзе 12 (21) жніўня нарадзілася дачка Наташа. Праз год у 1776 годзе прызначаецца камандзірам Санкт-Пецярбургскай дывізіі. У другой палове гэтага жа года абвастрылася становішча ў Крымскім ханстве, што было выклікана бесперапыннымі спробамі Турцыі вярнуць Крым пад свой кантроль. У сувязі з гэтым, у лістападзе 1776 года Сувораў атрымаў прызначэнне ў Крым у склад войск генерал-паручніка Празароўскага, дзе неўзабаве вымушаны быў на час хваробы Празароўскага прыняць камандаванне ўсімі рускімі войскамі на паўвостраве і ў дэльце Дуная. Сувораў падтрымаў абранне на пасаду хана Шагін-Гірэя, абранага пад моцным ціскам рускай дыпламатыі і арміі. Папярэдні хан — стаўленік Турцыі Даўлет-Гірэй IV — у пачатку 1777 года паспрабаваў аказаць супраціўленне, але быў разбіты манеўрамі сувораўскай пяхоты і конніцы і збег у Турцыю.
Пасля нармалізацыі становішча на паўвостраве Сувораў атрымаў водпуск па хваробе і з’ехаў да сям’і ў Палтаву, адтуль у канцы 1777 года прызначаны камандуючым кубанскім корпусам, дзе перад ім паўстала задача невялікім войскам пакрыць вялізарную мяжу. За тры месяца службы на Кубані ён арганізаваў дбайна прадуманую сістэму ўмацаванняў, спалучэнняў стацыянарных гарнізонаў, размешчаных ва ўмацаваннях, з рухомымі рэзервамі, заўсёды гатовымі падтрымаць любы з гарнізонаў участку, зрабіўшы лінію абароны непрыступнай для качэўнікаў. Сувораў арганізаваў выдатна пастаўленую разведку, якая дазваляла яму быць у курсе настрояў і намераў горскіх і нагайскіх лідараў. Выявіўшы вялікае дыпламатычнае мастацтва ў спалучэнні з рашучымі дзеяннямі, Сувораў дамогся спынення хваляванняў сярод мясцовых нагайцаў. У мэтах усталявання сяброўскіх адносін з мясцовым мусульманскім насельніцтвам Сувораў строга забараняў жорсткі зварот з палоннымі і рашуча забараніў грубіянства ў дачыненні да бяззбройнага насельніцтва
У маі 1778 года быў прызначаны на месца Празароўскага ў Крым, адначасова Кубань была пакінутая яму ў падначаленні. Галоўнай задачай Суворава ў Крыму стала недапушчэнне турэцкага ўварвання, небяспека якога ў той час рэзка ўзрасла. У сярэдзіне 1778 года ён прадухіліў высадку турэцкага дэсанта ў Ахціярскай бухце, чым была сарвана спроба Турцыі развязаць новую вайну ў нявыгадным для Расіі міжнародным становішчы: Сувораў рэарганізаваў абарону ўзбярэжжа і папярэдзіў, што любыя спробы высадкі турэцкіх войск будуць перарывацца сілай, таму турэцкае войска якое надышло на караблях не вырашылася спрабаваць высадзіцца, і Турцыя прызнала Шагін-Гірэя ханам.