Міжнародны аэрапорт імя міністра Пістарыні () або Міжнародны аэрапорт Эсейсы — адзін з аэрапортаў камерцыйнага карыстання, які абслугоўваецца ў зоне Вялікага Буэнас-Айрэса ў горадзе Эсейса. З’яўляецца найбуйнейшым міжнародным аэрапортам Аргенціны і хабам для авіяперавозчыкаў Aerolíneas Argentinas і LAN Argentina.

Гісторыя Аэрапорт носіць імя генерала Хуана Пістарыні (1882—1956). Першы грамадзянскі палёт з яго быў здзейснены ў Лондан у 1946 годзе. Аэрапорт цалкам спраектаваны і пабудаваны аргенцінскімі архітэктарамі і інжынерамі ў перыяд з 1945 па 1949 гг. Яго будаўніцтва было галоўным праектам пяцігадовага плана падчас першага прэзідэнцтва Хуана Перона.

Катэгорыя:Буэнас-Айрэс Катэгорыя:Аэрапорты Аргенціны Катэгорыя:Аэрапорты, названыя ў гонар людзей