Га́ліцкае возера () — возера ў Кастрамской вобласці Расіі.

Плошча паверхні 75,4Государственный водный реестр РФ км². Даўжыня 17 км, найбольшая шырыня 6,4 км, глыбіня да 5 метраў. Плошча вадазбору 872 км². Узровень вады ў возеры — 101 м над узроўнем мораИзмайлова А. В. Галичское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России». Катлавіна возера ледавікова-тэктанічнага паходжання, мае авальную форму, выцягнутая з захаду на ўсход. Роўныя берагі забалочаныя. Дно глеістае, у возеры буйныя запасы сапрапелю. З канца кастрычніка па красавік возера замярзае.

Галіцкае возера сілкуецца ў асноўным грунтавымі водамі. З усходняга боку ў яго ўпадаюць некалькі рэк, самыя буйныя — Чэлсма і Сярэдняя, выцякае Векса.

На паўднёвым беразе возера размешчаны горад Галіч.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Измайлова А. В. Галичское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Галичское озеро // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия

Катэгорыя:Азёры Кастрамской вобласці Катэгорыя:Басейн Волгі