thumb|250px|Карта адміністрацыйнага падзелу Дунайскай банавіны

Дунайская банавіна (, , ) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславіі з 1929 па 1941 год.

Геаграфія Дунайская банавіна была размешчана ў паўночна-усходняй частцы каралеўства, на поўначы межавала з Венгрыяй, на ўсходзе з Румыніяй, на поўдні з Мараўскай і Дрынскай банавінамі, на захадзе з Дрынскай і Саўскай банавінамі. У цэнтры банавіны размяшчаўся Бялград, які не ўваходзіў у яе склад. Адміністрацыйным цэнтрам банавіны быў Нові-Сад. Правінцыя была названа па рацэ Дунай.

Гісторыя У 1939 пасля ўтварэння Харвацкай банавіны частка тэрыторыі Дунайскай банавіны ўвайшла ў яе склад. У 1941 тэрыторыя банавіны была падзелена паміж Венгрыяй, Незалежнай дзяржавай Харватыя і акупаванай немцамі Сербіяй.

У 1945 тэрыторыя былой банавіны была падзелена паміж Сацыялістычнай Рэспублікай Сербіяй, Сацыялістычнай Рэспублікай Харватыяй і Сацыялістычным Аўтаномным Краем Ваяводзіна, які ўваходзіў у склад Сербіі.

Насельніцтва На 1931 насельніцтва банавіны складалася з наступных этнічных груп: Сербы і харваты — 56,9 % Венгры — 18,2 % Немцы — 16,3 %

Гл. таксама Каралеўства Югаславія Ваяводзіна

Спасылкі Карта Карта Канстытуцыя Каралеўства Югаславія

Катэгорыя:Гісторыя Ваяводзіны Катэгорыя:Гісторыя Сербіі Катэгорыя:Банавіны Каралеўства Югаславія