Бальдасарэ Галупі, мянушка Буранела (, , востраў Бурана, паблізу Венецыі — , Венецыя) — італьянскі кампазітар.
Біяграфія
Кіраваў капэлай сабора Сан-Марка ў Венецыі. У 1765—1768 гг. быў прыдворным капельмайстрам у Пецярбургу, дзе паставіў свае оперы: «Кароль-пастух» і «Пакінутая Дыдона» (1766), «Іфігенія ў Таўрыдзе» (1768). Галупі — прадстаўнік венецыянскай школы, самы вядомы майстар оперы-буфа. Аўтар шматлікіх опер, 20 з іх — на лібрэта Карла Гальдоні, у тым ліку адна з найпапулярнейшых — «Сельскі філосаф» (1754). Галупі належаць таксама драматычныя кантаты, серэнады, араторыі, духоўныя канцэрты, санаты і канцэрты для клавіра і іншыя.
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары Італіі Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Духоўныя кампазітары Катэгорыя:Кампазітары XVIII стагоддзя