Сце́ны Іерусалі́ма (, ) — сцены, што атачаюць Стары горад Іерусаліма. Былі збудаваныя між 1535 і 1538 па загадзе Сулеймана I, калі Іерусалім з’яўляўся часткай Асманскай імперыі.

Даўжыня сценаў складае 4 018 метраў, сярэдняя вышыня складае 12 метраў, сярэдняя таўшчыня — 2,5 метры. Сцены ўтрымліваюць трыццаць чатыры вартавыя вежы і восем брамаў.

У 1981 годзе Сцены Іерусаліму разам са Старым горадам Іерусаліма ўнесены ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКАReport of the 1st Extraordinary Session of the World Heritage Committee.

Сцены Іерусаліма, што першапачаткова былі пабудаваныя для абароны межаў горада ад уварванняў, служаць зараз як атракцыён для турыстаў з прычыны таго, што яны перасталі выконваць абарончую функцыю.

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Славутасці Іерусаліма Катэгорыя:Абарончыя збудаванні Ізраіля