Статыстычная механіка — раздзел статыстычнай фізікі, які вывучае метадамі тэорыі імавернасцей паводзіны сістэм, якія складаюцца з (адвольнага) канечнага ліку часціц. Упершыню класічную статыстычную механіку адной часціцы разгледзеў Макс Борн ў 1955 годзе Born M. «Continuity, determinism and reality», Kongelige Danske Videnskabernes Selskab, Matematisk-fysiske Meddelelser, Bind 30, Nr.2, (1955) 1-26.Борн М. «Непрерывность, детерминизм, реальность» в книге «Размышления и воспоминания физика». М.: Мир, 1977. стр.162-187..
Статыстычная дынаміка сістэмы палёў выходзіць за рамкі статыстычнай механікі і адносіцца да статыстычнай тэорыі поля. Тым самым статыстычная фізіка фактычна дзеліцца на статыстычную механіку і статыстычную тэорыю поля. Статыстычную механіку звычайна дзеляць на раўнаважную і нераўнаважную. Паслядоўная пабудова раўнаважнай статыстычнай механікі была ажыццёўлена Дж. У. Гібсам ў 1902 годзе Gibbs J. W. «Elementary Principles of Statistical Mechanics», Yale University Press: New Haven,. 1902; Reprinted by (Dover, New York, 1960), а паслядоўная пабудова нераўнаважнай статыстычнай механікі была выканана Н. Н. Багалюбавым ў 1946 годзе Боголюбов Н. Н. «Проблемы динамической теории в статистической физике», М.— Л.: ОГИЗ. Гостехиздат, 1946.. Пры апісанні сістэм у рамках статыстычнай механікі выкарыстоўваецца паняцце сярэдняга па ансамблі. Асноўнымі ўраўненнямі статыстычнай механікі з'яўляюцца ўраўненні Ліўвіля і ланцужок ураўненняў Багалюбава.
Гл. таксама Фізічная кінетыка Статыстычная фізіка Статыстычная тэорыя поля Квантавая статыстыка
Літаратура Зубарев Д. Н., Морозов В. Г., Репке Г. Статистическая механика неравновесных процессов. Том 1. М.: ФИЗМАТЛИТ, 2002. — 432с. ISBN 5-9221-0211-7, 5-9221-0210-9 Пригожин И. Неравновесная статистическая механика. Изд-во: Едиториал УРСС, 2005. — 312 с. ISBN 5-354-01004-7 Хинчин А. Я. Математические основания статистической механики. Изд-во: Регулярная и хаотическая динамика, 2003. — 128с. ISBN 5-93972-273-3 Рюэль Д. Статистическая механика. Строгие результаты. М.: Мир, 1971. — 368с. Крылов Н. С. Работы по обоснованию статистической физики. М.-Л.: Из-во АН СССР, 1950. Терлецкий Я. П. Статистическая физика. (2-е изд.) М.: Высшая школа, 1973. Уленбек Дж., Форд Дж. Лекции по статистической механике. М.: Мир, 1965.
Катэгорыя:Механіка