Буразу́бка сярэ́дняя (Sorex caecutiens) — млекакормячая жывёла роду сямейства .

Даўжыня цела 5—7, хваста каля 4 см. Важыць 4—7 г. Поўсць кароткая, аксаміцістая, на спіне і баках бура-каштанавая. Бруха брудна-бялёсае. Хвост зверху бура-каштанавы, знізу — шараваты.

Жыве ў лясным подсціле ў месцах з вільготнай мяккай глебай, па зарослых берагах вадаёмаў. Распаўсюджана ў таежнай зоне Еўразіі і ў паўночна-заходняй частцы Паўночнай Амерыкі на тэрыторыі Беларусі рэдкая. Размнажаюцца з красавіка па верасень. Дзіцянят 2—4, часцей за ўсё 7—8.

Корміцца насякомымі, іх лічынкамі і кукалкамі. Карысная лясной гаспадарцы жывёла.

Зноскі

Літаратура

Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Катэгорыя:Землярыйкавыя Катэгорыя:Млекакормячыя Еўразіі Катэгорыя:Млекакормячыя Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1788 годзе