Бітва пад Вішняўцом — баявое сутыкненне 28 красавіка 1512 года каля сяла Лапушна (цяпер Ланавецкага раёна Цярнопальскай вобласці). Аб'яднаныя вялікалітоўскае і польскае войскі перамаглі крымскіх татар.
Саюзнікі прывялі на поле каля 6 тыс. ваяроў — каля 2 тыс. вялікалітоўскага (у т.л. валынскае рушэнне), 4 тыс. польскай кавалерыі і 1 роту польскай пяхоты, 2 гарматы; пад камандаваннем вял. гетм. літоўскага К. І. Астрожскага і вял. гетм. кароннага . Татары, колькасцю 10-20 тыс., заўважылі набліжэнне праціўніка і перайшлі ў наступленне, нанеслі польска-вялікалітоўскім войскаі цяжкія страты. У баі ўдзельнічалі Міхаіл Вішнявецкі з сынамі, Ян Радзівіл «Барадаты», Пётр Кміта Сабенскі, вызначыўся Ян Тарноўскі.
Татаре поражены от наших. Того ж року князь Константин Острозский з литвою и русью 25 000 под Вишневцем татар перекопских побил, a з ним был Михаил Вишневецкий з сынами и князь Андрей Збаразский, a сам царь татарский Мендли Гирей ушол в малой дружинѢХроніка Литовська й Жмойтська http://litopys.org.ua/psrl3235/lytov06.htmНа самай справе хан Менглі Гірэй не ўдзельнічаў у паходзе
У 1512 годзе падчас чарговай маскоўска-вялікалітоўскай вайны каля 20 тысяч татар на чале з трыма малодшымі прадстаўнікамі роду ГірэяўКрыніцы не даюць іх імёнаў, магчыма, адным з іх быў Мубарак-Гірэй — бацька будучага хана Даўлет-Гірэя быццам без дазволу хана Менглі-Гірэя зайшлі далёка ў глыб Рускага ваяводства Польшчы, сталі у ваколіцах Буска і выслалі да Перамышля. Жыгімонт Стары даручыў кароннаму гетману М. Камянецкаму з дворнымі харугвамі даць адпор крымскім татарам, на дапамогу былі пасланы вялікалітоўскія сілы на чале з К. І. Астрожскім, а з Падолля старосты Ланцкаронскі і Твароўскі; было абвешчана паспалітае рушэнне. Пасля некалькіх сутыкненнях з чамбуламі аб'яднанае войска ўдарыла 26 красавіка 1512 года на вялікі татарскі лагер паблізу Вішняўца, загінула да 5 тыс. татараў, саюзнікі здабылі 10 тыс. коней, адабралі значную колькасць нарабаванага і вызвалілі 16 тыс. палонных. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што загінулі ўсе татарскія военачальнікі — тры ханы і зяць Менглі-Гірэя.
Катэгорыя:1512 Катэгорыя:Бітвы Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя