Га́ндак, Нараяні (, ) — рака ў Непале і Індыі, прыток Ганга, адна з чатырох самых вялікіх рэк Непала. Прытокі: Трысулі.

Даўжыня ракі 650 км. Плошча вадазбору 44 300 км². Сярэдні расход вады каля 800 м³/с. Бярэ пачатак пад назвай Калі-Гандак ў Гімалаях. Выток Нараяні — зліццё ракі Музтанг-Кхола і рэкі К’югома-Кхола.

Басейн ракі займае цэнтральную частку Непала. Ля вытокаў ракі знаходзіцца каралеўства Мустанг, прымыкае да Тыбета. Рака ўпадае ў Ганг у раёне Патны (Індыя). Гістарычна даліна вядомая як гандлёвы шлях паміж Індыяй і Тыбетам і ў першую чаргу як гандлёвы шлях соллю.

Даліна ракі вядомая таксама тым, што разразае Вялікі Гімалайскі Хрыбет паміж двума высокімі вяршынямі свету — Анапурны і Дхаўлагіры, кожная з якіх вышэй 8000 м, адлегласць паміж вяршынямі — 35 км. Сама ж рака на ўчастку паміж гэтымі гарамі праходзіць на вышыні 2540 м, таму Калігандакская цясніна — самая глыбокая цясніна ў свеце.

Літаратура Гандак //

Спасылкі Gandak River // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Індыі Катэгорыя:Рэкі Непала Катэгорыя:Прытокі Ганга