right|thumb|200px|Балгарскі севастакратар Калаян і яго жонка Дэсіслава Севастакратар (, , ) — вышэйшы прыдворны тытул у позняй Візантыйскай імперыі і шэрагу суседніх дзяржаў, у прыватнасці ў Сербскім царстве і ў Другім Балгарскім царстве. Жонкі севастакратараў зваліся севастакратарысамі (σεβαστοκρατόρισσα) або (у славянскіх землях) севастакратыцамі.
Тытул складаецца з дзвюх грэчаскіх асноў і даслоўна перакладаецца як «высакародны валадар».
Увёў тытул візантыйскі імператар Аляксей Камнін для свайго старэйшага брата Ісака Камніна. Паводле Ганны Камнін, тытул пазначаў ранг вышэй цэзара (якім быў зяць Аляксея Нікіфар Мелісін) і разглядаўся як другі імператарГанна Камніна. Алексіяда. — III.4.
Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Візантыйскія рангі