Аніта Гарыбальдзі (, поўнае імя — Ганна Марыя і Жэсус Рыбейру, , , Марын'юс, Бразілія — , паблізу Равенны) — удзельніца нацыянальна-вызваленчай барацьбы італьянскага народа, жонка і баявы паплечнік Дж. Гарыбальдзі. Пазнаёмілася з Дж. Гарыбальдзі ў 1839 годзе падчас вызваленчай вайны паўднёваамерыканскай рэспублікі Рыу-Гранды, а таксама разам з Дж. Гарыбальдзі ўдзельнічала ў партызанскіх бітвах у Паўднёвай Амерыцы. У снежні 1847 разам са сваімі дзецьмі з'ехала на радзіму мужа - у Італію. Падчас Рэвалюцыі 1848-49 змагалася ў якасці афіцэра ў атрадзе Дж. Гарыбальдзі пры абароне Рымскай рэспублікі 1849. Памерла падчас паходу гарыбальдзійцаў, якія спрабавалі пасля падзення Рыма прабіцца да Венецыянскай рэспублікі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Бразіліі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Італіі