Пятро Чабор, сапраўднае імя Пётр Пятровіч Ільюкевіч (, Моўчадзь, Баранавіцкі раён — 29 снежня 2021) — беларускі паэт, публіцыст.
Біяграфія Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.
Працаваў дырэктарам Янавіцкага дому культуры, загадчыкам аўтаклуба пры аддзеле культуры Клецкага райвыканкама, настаўнікам у школах Клецкага раёна.
Быў заснавальнікам і першым старшынёй Клецкага раённага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Друкаваўся ў газетах «Звязда», «Мінская праўда», «Наша слова», «Настаўніцкая газета», часопісах «Вожык», «Вясёлка», «Беларуская мова і літаратура ў школе».
Аўтар вядомага артыкула «Без загадаў і адміністравання», змешчанага ў калектыўным зборніку выступленняў дэлегатаў I-га з’езда ТБМ.
Працаваў у міжнародным фондзе «Беларускі кнігазбор».
Творы Чабор П., Мельнік М. Скрыжаванне: Вершы. — Мн.: МФ «Беларускі кнігазбор», 1996. ISBN 985-6138-01-7
Крыніцы
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Педагогі Беларусі