Салдацкія імператары — агульная назва шэрагу імператараў Старажытнага Рыма, часам вельмі нязнатнага паходжання, якіх прызначала армія, і якія хутка змянялі адзін аднаго, не праяўляючы яскравых палітычных здольнасцей. Пад эпохай салдацкіх імператараў звычайна разумеюць час 235—285 гг. н.э., вядомы таксама як Крызіс трэцяга стагоддзя; не ўсе імператары гэтага часу былі абвешчаны арміяй, частка адносіцца не да салдацкіх, а да «сенацкіх» імператараў.
Гл. таксама Спіс рымскіх імператараў Пяць добрых імператараў