Гастраэнтэрыт (ад , родны склон — «страўнік» і — «кішка») — запаленчае захворванне страўніка і тонкага кішачніка. У чалавека гастраэнтэрыт развіваецца з прычыны харчовых токсікаінфекцый, заражэння бактэрыямі, піцця недабраякаснай вады, захворванняў (грып, пнеўманія, адзёр, сепсіс і інш), атручвання цяжкімі металамі, кіслотамі, шчолачамі, ртутнымі прэпаратамі і інш. Працякае ў вострай і хранічнай форме. Часта суправаджаецца пашкоджаннем і тоўстага кішачніка — гастраэнтэракаліт.
Лячэнне і прафілактыка Пры вострым гастраэнтэрыце — прамыванне страўніка праз зонд, якое можна замяніць звычайным пітвом з наступным выклікання ваніт; грэлкі да ног, медыкаментозная тэрапія, накіраваная на ўрэгуляванне сакраторнай функцыі страўніка і кішачніка; пры хранічным гастраэнтэрыце — працяглая дыетатэрапія, строгае выкананне рэжыму харчавання, медыкаментозная тэрапія.
Катэгорыя:Захворванні жывёл Катэгорыя:Захворванні страўніка Катэгорыя:Захворванні тонкай кішкі Катэгорыя:Інфекцыйныя захворванні Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы