Курганская вобласць () — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на Паўднёвым Урале. Адміністрацыйны цэнтр — Курган. Створана 6 лютага 1943 года. Насельніцтва 896 264 чалавек (2012), з іх большасць — рускія (91,5 %). Мяжуе на захадзе з Чалябінскай вобласцю, на паўночным захадзе — са Свярдлоўскай, на паўночным усходзе — з Цюменскай вобласцю, на паўднёвым усходзе — з Паўночна-Казахстанскай вобласцю (Рэспубліка Казахстан), на поўдні — з Кастанайскай вобласцю (Рэспубліка Казахстан). Падзяляецца на 24 раёны. Буйнейшыя гарады: Курган, Шадрынск.
Геаграфія Курганская вобласць займае паўднёва-заходнюю частку Заходне-Сібірскай раўніны (вышыня да 193 м). Паверхня плоская, на водападзелах пясчана-гліністыя грывы і шматлікія западзіны, занятыя азёрамі ці забалочаныя. Карысныя выкапні: будаўнічыя матэрыялы, торф, рапа і лекавыя гразі салёных азёр. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18 °C, ліпеня 19 °C.
Вядомыя асобы Цімафей Мікалаевіч Арлоў (1915—1943) — Герой Савецкага Саюза (1944). Георгій Піліпавіч Барыкін (1916—1944) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт