Дэвід Гарык (, , Херэфард, Херэфардшыр — , Лондан) — англійскі акцёр, драматург, дырэктар тэатра Друры-Лейн.

Нашчадак гугенотаў (яго дзед Давід Гарыга збег з Францыі пасля адмены Нанцкага эдыкта). Вучыўся ў Лічфілдскай граматычнай школе ў Сэмюэла Джонсана, які ў 1737 годзе разам з настаўнікам пераехаў у Лондан. Дэбютаваў на сцэне ў 1741 годзе, выканаўшы загалоўную ролю ў «Рычардзе III» Шэкспіра. Стаўшы ў 1747 дырэктарам каралеўскага тэатра Друры Лейн, займаў гэтую пасаду на працягу 30 гадоў.

Сябра Таварыства дылетантаў, створанага з мэтай вывучэння антычнага мастацтва. У сяброўскае кола Гарыка ўваходзілі буйныя інтэлектуалы эпохі: Эдмунд Бёрк, Олівер Голдсміт, Сэмюэл Джонсан, Дэні Дзідро, Джошуа Рэйналдс, Джэймс Босуэл, Жан-Жорж Навер. Па словах Сэмюэла Джонсана, «прафесія зрабіла Гарыка багатым, ён зрабіў прафесію паважанай у грамадстве». Пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве, у так званым Кутку паэтаў.

Літаратура Kendall A. David Garrick: A Biography. — New York: St. Martin’s Press, 1985.

Спасылкі

Катэгорыя:Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве