Нацыянальны парк Гаўя () — самы вялікі нацыянальны парк у Латвіі.
Парк займае плошчу ў 917,45 км² у даліне ракі Гаўя, у некалькіх кіламетрах ад горада Валміера на паўночным усходзе да пасёлка Мур’яні (Мур’янскі мост). Заснаваны 14 верасня 1973 года і з’яўляецца найстарэйшым нацыянальным паркам Латвіі. Адміністрацыя парку размешчана ў горадзе Сігулда.
Парк асабліва вядомы скаламі з дэвонскага пясчаніку ўздоўж берагоў ракі Гаўя. У некаторых месцах у раёне Сігулды вышыня гэтых скал дасягае 90 метраў. Паўднёва-ўсходняя частка парку гэта папулярнае месца адпачынку жыхароў Рыгі, а паўночна-заходняя частка пераважна прыродаахоўная зона.
Раней гэты раён часам называлі «Лівонскай Швейцарыяй», і турысты пачалі тут бываць яшчэ ў XIX стагоддзі.
Акрамя гарадоў Цэсіс і Сігулда, на тэрыторыі нацыянальнага парку таксама размешчаны Лігатнэ, а непадалёк знаходзіцца горад Валміера. Тэрыторыя парку таксама ўключае ў сябе некалькі гістарычных будынкаў: Турайдскі замак, Лтелстраўпэ (замак і царква), маёнтак Унгурмуйжа.
Крыніцы
Спасылкі Сайт Нацыянальнага парку Гаўя
Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Латвіі Катэгорыя:Відзэмэ Катэгорыя:Сігулдскі край